«Баржомі» загутарыў па-беларуску.

13.07.2015 Гандлёвая марка «Баржомі» як сучасны брэнд, што ідзе ў нагу з часам, запусціў вясновую ТБ-камунікацыю на беларускай мове. Такі крок выкліканы папулярнасцю выкарыстання роднай мовы ў Беларусі, якае расце у краiне велізарнымі тэмпамі. Беларускі спажывец усё гушчару гаворыць на сваёй роднай мове ў штодзённым жыцці: сёння "размаўляць па беларуску«— моднае, патрыятычнае, сучаснае. Тэлевізійны ролік ГМ «Баржомі» стартаваў у сакавіку 2015 года на вядучых Нацыянальных каналах Беларусі. Камунікацыя прадэманстравала высокія вынікі тэле глядзення, кампанія ўжо атрымала шэраг пазітыўных водгукаў ад спажыўцоў. ТБ-камунікацыя — гэта толькі першы крок у падтрымцы дадзенага трэнду. Надалей плануецца шэраг іншых праектаў брэнда на беларускай мове: з дня на дзень запускаецца фінальная версія сайта на роднай мове беларусаў, плануюцца таксама мабільныя дадаткі, ан-лайн каляндар свят на кожны дзень і іншыя праекты. ГМ «Баржомі» выступіла адным з першых міжнародных брэндаў, што падтрымваюць дадзеную ініцыятыву. Нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе легендарны брэнд святкуе свой 125-летні юбілей, «Баржомі» застаецца сучасным, інавацыйным брэндам, адпавядаючы ўсім вымогам цэлевой аўдыторыі і павевам рынку. «Баржомі» — прыродная гідракарбанатна-натрыевая мінеральная вада, якая, дзякуючы ўнікальнаму комплексу мінералаў вулканічнага паходжання, спрыяе збавенню ад цяжару і дыскамфорту пасля ўжытку празмернай колькасці ежы ці нязвычных для арганізма страў. Здабываецца ў Грузіі ў даліне Баржомі, змесцаванай на тэрыторыі Нацыянальнага парка Баржомі-Харагаули. Экспартуецца ў больш 40 краін свету. «IDS Borjomi Belarus» — афіцыйны эксклюзіўны дыстрыбутар «Баржомі» ў Беларусі, падраздзяленне кампаніі IDS Borjomi Russia, якая ўваходзіць у міжнародны холдынг IDS Borjomi International, што аб’ядноўвае прадпрыемствы паводле вытворчасці і дыстрыбуцыі бутыляванай мінеральнай вады. У партфель кампаніі IDS Borjomi Belarus уваходзяць папулярныя брэнды «Баржомі» і «Святой источник».

Возврат к списку